БЕЛ Ł РУС

У Глыбокім настаўнікаў і дзяржслужачых прымусілі капаць бульбу ў выходны дзень

26.09.2011 / 10:05

24 верасня глыбоцкіх настаўнікаў і супрацоўнікаў дзяржустаноў у прымусовым парадку прымусілі ехаць на ўборку бульбы ў сельгаспрадпрыемствы раёна.

Адпраўляліся людзі з цэнтральнай плошчы горада, на якой поўным ходам ішла падрыхтоўка да сельскагаспадарчага асенняга кірмашу.

У той жа час да аднаго з мясцовых фермераў людзі ездзяць на бульбу добраахвотна, там існуе нават канкурэнцыя. «Бо ён добра плаціць», — паведаміла адна глыбачанка, якая працуе ў яго ўжо трэці тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула