Памерла першая жыхарка Афрыкі, што атрымала Нобелеўскую прэмію
Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі за 2004 год, кенійская грамадская дзяячка Вангары Маатаі памерла ва ўзросце 71 года ў адной з клінік Найробі, дзе праходзіла лячэнне ад раку.
Маатаі — першая жыхарка Афрыкі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Яна заснавальніца «Руху Зялёны пояс», які займаўся аднаўленнем знішчаных лясоў Кеніі. За
Таксама Маатаі была актыўным барацьбітом за правы жанчын і ўдзельнічала ў палітычным жыцці краіны. У 2009 годзе генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прызначыў Маатаі пасланцом свету, ёй было даручана займацца пытаннямі клімату.