БЕЛ Ł РУС

Знік Андрэй Саннікаў

26.09.2011 / 11:12

КМ

З віцебскага ізалятара яго вывезлі ў пятніцу, але да калоніі ў Бабруйску ён не даехаў.

У пятніцу, 23 верасня, адвакатам асуджанага палітыка паведамілі, што яго адправілі ў бабруйскую калонію праз Гомель. І ў суботу Андрэй Саннікаў будзе там. Але ў панядзелак у калоніі паведамілі, што экс-кандыдата ў прэзідэнты не прывозілі. Этап у суботу быў, а Саннікава з ім не было.

Жонка палітыка Ірына Халіп не ведае, што цяпер і думаць. Яна не выключае, што муж цяпер дзесьці падвяргаецца катаванням. Яна мае намер сёння наведаць Дэпартамент выкананняў пакаранняў, каб там далі інфармацыю пра Андрэя Саннікава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула