Што з цэнаў вас найбольш шакавала?
Цэны ў Беларусі працягваюць няўхільна і экстрэмальна расці. Народ ужо прызвычаіўся да таго, што паход у краму па самыя звычайныя прадукты «аблегчыць» кашалёк сама меней на 50 тыс. рублёў. І тым не менш, ёсць выпадкі, калі цэны проста агаломшваюць.«Народныя навіны Віцебска» правялі апытанне сярод віцяблян на гэтую злабадзённую тэму. Яны задалі гараджанам пытанне: «Што нядаўна стала для вас
Прадукты:
Сувенірны шакалад фабрыкі «Спартак» (1 кг) — каля 90 000 рублёў.
Кансерва «Печань траскі» — звыш 20 тысяч рублёў за бляшанку.
Сыравэнджаны кумпяк без косткі ў адной з кулінарый — 417 910 за 1 кг. Звычайная харчовая сода падаражэла ў 10 разоў — з 800 рублёў да 7 500 рублёў.
Мясцовыя яблыкі на Смаленскім рынку — 12 000 рублёў за кг. Сасіскі Аршанскага мясакамбіната па 42 700 рублёў за кг. Фісташкі — 280 000 рублёў за 1 кг. Буякі з Нідэрландаў у ГЦ «Карона» ў Мінску — 390 000 за 1 кг. Цана на грэчку — зараз без малога 20 000 за кг. Кошт кармавых буракоў. У пачатку крызісу кошт на іх з 1 000 рублёў узляцеў да 7 000 рублёў.
Цукеркі за 69 000 рублёў за кг.
У краме «Віцебскія прадукты» падаражэлі кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці. Раней часам куплялі такі дэсерт — бісквіт, узбітыя вяршкі, ёгуртавы крэм і нейкія ягадкі зверху. Кругленькі, як торцік. Быў ён ці не самы танны. А стаў… 42 ці нават 48 з гакам тысяч за кілаграм. Што больш за 40, дакладна.
Гарэлка віцебскай вытворчасці — каля 15 000 рублёў (а была 9 000 рублёў).
Жуйка — каля 3 000 рублёў.
Чыпсы Lays — з 3 500 рублёў «скокнулі» да 10 000.
Добрай кавы танней, чым за 70 000 рублёў, сёння нідзе не знойдзеш.
Сала недзе за 60 тысяч. Заўсёды куплялі, калі трэба было ў дарогу ці ленаваліся гатаваць. Цяпер тройчы падумаеш…
Цэны на садавіну. Так, самыя танныя бананы ўжо каштуюць 8 500 рублёў.
Кошт школьнага харчавання для
Зморшчаная каўбаса, цэннік на якой крычаў: «92 тысячы за кг».
Цана любімай вэнджанай каўбасы — 127 000 рублёў.
Вэнджаная каўбаса «Маскоўская» — каля 88 000 рублёў. Раней яна каштавала прыкладна 47 000 рублёў.
* Адзначым, што цэны на каўбасныя вырабы здзіўлялі большую частку апытаных людзей.
Абутак, адзенне, бялізна:
Начная сарочка — 130 000 рублёў.
Спартовая жаночая майка — 120 000 рублёў.
Дзіцячыя туфлі прадпрыемства «Марка» — 205 000 рублёў.
Цана жаночых калготак.
Дзіцячы камбінезон на зіму — 700 000 рублёў.
Зімовыя жаночыя боты фабрыкі «Белвест» за 795 000 рублёў.
Камплект пасцельнай бялізны: быў каля 70 000, а стаў 270 000 рублёў.
Цана абутку ў краме «Белвест»: у мінулым годзе набыла сабе боты за 420 000 рублёў, цяпер яны ж каштуюць 1 300 000!
Пухавік. Летась набыла яго за 450 000 рублёў і думала: ой, так дорага! У гэтым годзе вельмі ўзрадавалася, бо цяпер пухавікі па 1 800 000! А караценькая куртка — 800! Каб купіць зімовыя боты, мне трэба працаваць і не есці 2 месяцы.
Мэбля, бытавая тэхніка:
Канапа, самая звычайная на выгляд, за 31 мільён!
Ноўтбукі: былі па 2–3 мільёны рублёў, а сталі па 6–8 мільёнаў.
Пральныя машыны: былі па 1 200 000 — 1 400 000, цяпер ужо 4 300 000 рублёў.
Прыстойныя тэлевізары — недзе ад 5 да 10 мільёнаў рублёў.
Посуд, тавары для асабістай гігіены, лекі, іншыя тавары:
Літровая эмаляваны кубак
Эмаляваная турка для кавы — 99 000 рублёў.
Цана шампуню Syoss. Цяпер ён стаў для «непад’ёмным».
Звычайны дэзадарант Fa — раней быў ад сілы 7 000, цяпер — блізу 20 000.
Шок ад цэнаў у аптэках.
Корм для жывёл: з 8 000 падняўся да 16 000 — 20 000 рублёў.