Гарыць дах гатэля «Беларусь» у Мінску
На даху гасцініцы «Беларусь» у Мінску адбылося ўзгаранне. Па стане на 11.30 каля будынка гатэля знаходзілася не менш за тры пажарныя машыны.
Прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі пацвердзіў БелаПАН, што ратавальнікам паступіў сігнал аб узгаранні, туды своечасова накіравалі неабходную тэхніку. Па словах Навіцкага, зараз супрацоўнікі МНС занятыя ліквідацыяй пажару.
У красавіку 22-павярховая гасцініца «Беларусь» была зачынена на рэканструкцыю, якую плануецца скончыць да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Запланавана дарасці два паверхі, усталяваць панарамны ліфт, поўнасцю памяняць інжынерныя сеткі, правесці маштабны рамонт нумароў. Глабальна павінен змяніцца і вонкавы выгляд гатэля.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула