Пажар на даху гасцініцы «Беларусь» удалося аператыўна патушыць
Пажар на даху гасцініцы «Беларусь» каля поўдня 26 верасня ўдалося аператыўна патушыць.
Як паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі, паведамленне аб узгаранні паступіла ратавальнікам у 11.25. Да месца пажару аператыўна прыбыло некалькі пажарных разлікаў. Супрацоўнікі МНС выявілі, што на даху гасцініцы гарэў будаўнічы бітум. Плошча ўзгарання, паводле слоў Навіцкага, нязначная і склала некалькі квадратных метраў.
Прэс-сакратар адзначыў, што пажар быў ліквідаваны ў 11.46, пацярпелых няма, пашкоджанні будынка таксама нязначныя. «Паколькі гасцініца знаходзіцца на рэканструкцыі, эвакуіраваць нікога не прыйшлося», — падкрэсліў ён.
Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула