БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі характар надвор'я не зменіцца

26.09.2011 / 13:53

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 27 верасня, пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер заходні ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–10°С, максімальная днём плюс 17–23°С.

У Мінску без істотных ападкаў, толькі да вечара магчымы кароткачасовы дождж. Вецер заходні ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–9°С, максімальная днём плюс 18–20°С.

У наступныя двое сутак па краіне воблачна з праясненнямі. 28 верасня месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, па ўсходняй палове парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5–12°С, максімальная днём плюс 11–18°С.

29 верасня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–9°С, максімальная днём плюс 11–17°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула