БЕЛ Ł РУС

З мазырскай калоніі ўцяклі двое зняволеных, адзін з іх затрыманы

26.09.2011 / 14:00

З мазырскай папраўчай калоніі (ПК-20) уцяклі двое асуджаных.

23 верасня ў 23.07 ураджэнец Гомеля 1988 года нараджэння і ўраджэнец Жлобіна 1978 года, якія адбывалі пакаранне ў мазырскай калоніі, знаходзячыся ў прамысловай зоне ўстановы, з дапамогай самаробнага драўлянага прыстасавання і драўлянай лесвіцы пераадолелі агароджу і ўцяклі.

Ураджэнец Гомеля быў затрыманы 24 верасня ў 7.20 каля вёскі Міцькі Мазырскага раёна. Ён адбывае ў калоніі пакаранне па прыгавору суда за шэраг злачынстваў: забойства, разбой, крадзяжы і ўгон.

Другога ўцекача пакуль шукаюць. Ураджэнец Жлобіна адбывае пакаранне ў ПК за разбой. На гэты час у дачыненні да яго распачата справа па артыкуле 413 КК (уцёкі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула