БЕЛ Ł РУС

Мяжу шукаў па азімуце

26.09.2011 / 15:28

Компасам і геаграфічнай картай карыстаўся для арыентацыі на мясцовасці 23-гадовы жыхар Тбілісі, які 20 верасня спрабаваў незаконна перасячы беларуска-літоўскую мяжу.

Але смаргонскія памежнікі затрымалі яго за 1,5 км ад мяжы ў раёне Каменнага Логу.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, малады мужчына патлумачыў, што хацеў праз Літву патрапіць да сябра ў Галандыю.

Парушальнік мяжы быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула