БЕЛ Ł РУС

1 лютага павялічыцца стаўка мясцовага падатку на паслугі сувязі

23.01.2007 / 19:01

Nashaniva.com

З 1 лютага 2007 г. зьменіцца стаўка мясцовага падатку на паслугі сувязі. Мясцовы падатак штогод усталёўваецца абласнымі саветамі дэпутатаў, згодна з зацьверджаным гадавым бюджэтам кожнага канкрэтнага рэгіёну.

Стаўка падатку на паслугі сувязі павялічыцца да 10% у Менску (раней 5%), а таксама Гомельскай (раней 7%) і Магілёўскай абласьцях (раней 5%).

Апроч гэтага, падатак на продаж тэлефонных апаратаў складзе ў Менску і Менскай вобласьці 15% замест 5% усталяваных раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула