БЕЛ Ł РУС

Гумовая свіння над лонданскай электрастанцыяй

27.09.2011 / 08:48

ЮУ

У панядзелак пачалося перавыданне альбомаў Pink Floyd.

У панядзелак стартавала серыя перавыданняў каталога легендарнага гурта Pink Floyd. Ад сёння ў еўрапейскіх крамах можна будзе набыць бокс-сэт Discovery з чатырнаццаці нумарных студыйных альбомаў. Таксама сёння з’явіцца і пашыранае выданне класічнага альбома The Dark Side of The Moon, прычым адразу ў двух варыянтах: на двух кампакт-дысках (альбом + бонус-матэрыялы) і на шасці (у тым ліку з канцэртнай версіяй альбома).

У панядзелак у Лондане у рэальных умовах адноўлена вокладка альбома Animals, на якой над электрастанцыяй Бэтэрсі пралятае ружовая гумовая свіння. Дарэчы, свіння адпачатаку мусіла быць той самай легендарнай свіннёй з 70-х, аднак ейны стан быў прызнаны нездавальняючым для палётаў.

Адначасова ў ЗША на шоў Джымі Фэлана стартуе тыдзень трыб’ют-канцэртаў Pink Floyd, дзе сярод іншых выступіць адзін з лідараў гурта Роджэр Уотэрс.

Паколькі ўсе альбомы з’явяцца ў рэмастыраваных версіях, то варта чакаць спрэчак пра якасць аднаўлення матэрыялу (нажаль, большасць «рэмастэраў» страчвае натуральнае гучанне арыгінальнага альбома). Тым не менш, перавыданні рок-класікі з’яўляюцца ледзьве не самым выгадным мерапрыемствам для рэкард-лэйблаў: перавыданнеBeatles дазволіла кампаніі EMI"выйсці ў плюс» падчас сусветнага фінансавага крызісу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула