БЕЛ Ł РУС

Бандарэнка ўпершыню патэлефанаваў з магілёўскай калоніі

27.09.2011 / 08:40

распавяла ягоная жонка Вольга:

«Было першае тэлефанаванне, і першы раз ён схадзіў у турэмную краму, «атаварыўся». Лісты даходзяць усе, але вельмі дзіўна — пачкамі. Восем дзён не было маіх лістоў, а потым адразу перадалі 5 лістоў. Ён піша: «Адчуваю, што будзе нейкая падлянка, і вось калі здарылася такое з Саннікавым і Дашкевічам, не расслабляюся і нечага з трывогай чакаю».

З тэлефанаванняў і лістоў Змітра Бандарэнкі вынікае, што вязьні добра інфармаваныя пра падзеі ў краіне і пра тое, што адбываецца зь іншымі палітзняволенымі, сведчыць Вольга Бандарэнка:

«Чытае «Народную волю», «Нашу Ніву», «Белгазету», «Беларусы і рынак», «Советскую Белоруссию». Тэлевізар нарэшце ў іх адрамантавалі, так што цяпер ёсць тэлевізар. У «Камсамолцы» Зміцер прачытаў пра выказванні Лукашэнкі, што ніякага крызісу ў краіне няма, даляр падае, усё добра, такое аптымістычнае інтэрв’ю, што нават выразалі з «Советской Белоруссии». Інфармацыя для Змітра — гэта ўсё, ён заўсёды ў курсе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула