БЕЛ Ł РУС

У Балгарыі не сціхаюць выступы супраць цыганоў

27.09.2011 / 08:45

Яны дасягнулі Сафіі.

Балгарская паліцыя затрымала больш за сто ўдзельнікаў масавых выступаў супраць цыганоў, якія працягваюцца ўжо трэція суткі.

Беспарадкі пачаліся ў мінулую пятніцу ў вёсцы Катуніца, пасля таго як набліжаны мясцовага цыганскага барона (па іншых дадзеных — сам барон) збіў на аўтамабілі 19-гадовага юнака.

У ноч на аўторак пратэсты пракаціліся па шэрагу балгарскіх гарадоў: Сафіі, Варне, Плоўдзіве і іншым.

Па ўсёй Балгарыі прадстаўнікі цыганскіх суполак у чаканні магчымых пагромаў у мэтах самаабароны спешна запасаюцца дубінкамі, сякерамі і агнястрэльнай зброяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула