БЕЛ Ł РУС

Сэск Фабрэгас: «Мы ведаем, што БАТЭ выношвае планы перашкодзіць нам дамагчыся перамогі»

27.09.2011 / 09:19

Nashaniva.com

Паўабаронца «Барселоны» Франсэск Фабрэгас падзяліўся меркаваннем адносна заўтрашняга паядынку «сіне-гранатавых» супраць БАТЭ ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

«Матч стане для «Барсы» сур'ёзным выпрабаваннем. Мы не можам дазволіць сабе няўдачу і ведаем, што БАТЭ выношвае планы перашкодзіць нам дамагчыся перамогі. Гаспадары выйдуць на поле, ведаючы, што ў іх ёсць шанец. І падчас гульні зробяць усё, каб рэалізаваць яго.

БАТЭ выдатна праявіў сябе ў кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў. Гэта многае кажа пра ўзровень каманды. Акрамя таго, у складзе барысаўчан ёсць Матэя Кежман, з якога трэба не спускаць вачэй», - прыводзіць словы Фабрэгаса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула