БЕЛ Ł РУС

Жах Івана Жахлівага

27.09.2011 / 12:48

Сяргей Мікулевіч

Сёння — дзень народзінаў Сцяпана Батуры. Таго, што адбіў Полацк у маскоўскіх войскаў і заснаваў першую ў Беларусі ВНУ,

Сцяпан Батура (27.09.153312.12.1586) быў абраны польскім каралём і вялікім князем літоўскім у снежні 1575 года. Ён уславіўся перадусім як палкаводзец. Войска пад яго кіраўніцтвам правяло шэраг паспяховых аперацый па вызваленні земляў Беларусі, захопленых Масквой на пачатку Інфлянцкай вайны. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк. Затым Батура ўзяў Вяліж, Усвят, Невель, Вялікія Лукі, Старая Руса ды іншыя гарады, абклаў Пскоў. Усё гэта прыспешыла падпісанне ў 1582 годзе 10-гадовага замірэння з Масквою.

Ян Матэйка. Батура пад Псковам. На карціне выяўлены момант, калі пскоўскія паслы ўручаюць каралю ключы ад горада.

Яго дбаннем у 1581 годзе быў утвораны, а з 1582 года

пачаў дзейнічаць так званы Галоўны Трыбунал — найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага.
Падчас княжання Батуры, у 1579 годзе,
была заснаваная Віленская акадэмія, першая вышэйшая навучальная ўстанова на беларускай зямлі,
а праз год — Полацкі калегіум.

З іншага боку, у часы яго княжання гэтага выхаванца езуітаў у ВКЛ узмацнілася Контрарэфармацыя. Напрыклад, у 1577 г. Батура

забараніў будаваць у Вільні некаталіцкія храмы і школы.

Галоўнай і ўлюбёнай рэзідэнцыяй Сцяпана Батуры была Горадня. Замак, які захаваўся яшчэ з часу Вітаўта Вялікага, быў перабудаваны ў новы раскошны палац у стылі Рэнесансу.

Пасля смерці Івана ІV Жахлівага Сцяпан Батура выношваў планы авалодання Маскоўскай дзяржавай і рыхтаваў буйны паход «праз Маскву на Турэччыну». Але гэтыя планы засталіся няздзейсненымі. 12 снежня 1586 года ў Гарадзенскім замку вялікі князь памёр.

З імем Сцяпана Батуры звязаная і важная падзея ў гісторыі медыцыны Беларусі.

Дзеля разыходжання дыягназаў, пастаўленых рознымі лекарамі і высвятлення праўдзівай прычыны смерці, 14 снежня таго года была зробленая секцыя ягонага цела. Гэта было першае паталагаанатамічнае ўскрыццё на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Альтэрнатыўны погляд на Сцяпана Батуру — караля і чалавека — чытайце тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула