БЕЛ Ł РУС

Да паездкі ў Мінск Канавалаў суткі здымаў кватэру ў Віцебску

27.09.2011 / 21:41

Да паездкі ў Мінск 10 красавіка Дзмітрый Канавалаў, галоўны падарозны ў выбуху ў мінскім метро, амаль суткі здымаў кватэру ў Віцебску. Гэта стала вядома з паказанняў сведкі, віцебскага рыелтара Таццяны Усавай, якая здала яму кватэру. Паказанні былі дадзены суду на пасяджэнні 27 верасня.

Паводле слоў Усавай, Канавалаў засяліўся ў першай палове дня 9 красавіка і сышоў прыкладна ў 5.20 10 красавіка. Трэба адзначыць, што пераезд на здымную кватэру мог быць звязаны з дактыласкапіяваннем Канавалава 9 красавіка.

Усава паказала, што пры засяленні пры Канавалаве была вялікая сумка. Як мяркуе сведка, у ёй магло знаходзіцца спіртное, што не вітаецца рыелтарамі. Аднак Канавалаў запэўніў яе, што здымае кватэру толькі для сябе. Меркаванне аб спіртным Усава зрабіла, бачачы як асцярожна Канавалаў паставіў сумку, увайшоўшы ў кватэру. Пры гэтым характэрнага звону, калі б у ёй знаходзіліся бутэлькі, яна не пачула.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула