БЕЛ Ł РУС

«Дакументы саміту, прынятыя без згоды кіраўніка беларускай дэлегацыі, не будуць легітымнымі»

29.09.2011 / 10:54

Беларускае МЗС пагражае сарваць саміт Усходняга партнёрства ў Варшаве.

Калі статус і фармат удзелу Віктара Гайсёнка як кіраўніка беларускай дэлегацыі будуць якім-небудзь чынам абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце Усходняга партнёрства. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, рэагуючы на публікацыю Польскага агенцтва друку PAP.

«Мы звярнулі ўвагу на публікацыю польскага агенцтва друку са спасылкай на словы прэс-сакратара МЗС Польшчы пра намер вызначыць форму ўдзелу беларускай дэлегацыі ў саміце Усходняга партнёрства, — адзначыў Андрэй Савіных.

«У сувязі з гэтым лічым неабходным заявіць, што

любая дзяржава — удзельнік партнёрства мае суверэннае права самастойна вызначаць узровень і персанальны склад удзелу на мерапрыемствах Усходняга партнёрства, — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

«Беларускі бок належным чынам прызначыў сваім прадстаўніком на саміт у Варшаве надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка.

Калі статус і фармат удзелу Віктара Гайсёнка як кіраўніка беларускай дэлегацыі будуць якім-небудзь чынам абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце, — адзначыў Андрэй Савіных. — З юрыдычнага пункту гледжання ўсе дакументы саміту, прынятыя без згоды кіраўніка беларускай дэлегацыі, не будуць легітымнымі».
Астатнія дэлегацыі ўзначальваюцца кіраўнікамі краін. І толькі ад Беларусі кіраўніцтва не запрашалі.
Лукашэнкаўцы застаюцца для еўрапейцаў непрымальнымі партнёрамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула