БЕЛ Ł РУС

Сканструяваны плывучы элітны дом — 65 метраў над узроўнем мора

29.09.2011 / 11:02

Ангельскія дызайнеры распрацоўваюць праект плывучага дома або нават міні-горада пад назвай «Утопія».
Футурыстычны аб’ект можа пахваліцца 11 палубамі, чатырма верталётным пляцоўкамі, уласным докам, некалькімі басейнамі, а таксама панарамнымі відамі, якімі змогуць любавацца будучыя жыхары, паведамляе The Daily Mail.

«Утопія» размешчаная на чатырох платформах, якія дазваляюць утрымаць корпус такой «яхты» на плыву нават тады, калі мора неспакойнае. Падабенства з караблём дому дадае здольнасць рухацца, праўда, на павольных хуткасцях. Акрамя таго, ён узвышаецца над узроўнем мора на 65 метраў, што дазваляе наведвальнікам атрымаць асалоду ад відаў з вышыні 13-га паверха.

Адзначым, што ў ЗША задуманы іншы, больш маштабны праект пад назвай Utopia. Гэта гіганцкі круізны лайнер, даўжыня якога складзе 295 метраў. Судна разлічанае на 400 кают. Палова з іх будзе здавацца ў арэнду, палова — выкарыстоўвацца ў якасці жылых памяшканняў, кошт якіх вар’юецца ад 3,7 млн да 26 млн даляраў. Лайнер павінен сысці са стапеляў у 2013 годзе. Аднак некаторыя эксперты мяркуюць, што праз складаную эканамічную абстаноўку ў ЗША гэты праект можа так і застацца ўтопіяй.

Партал Prian.ru паведамляе, што ў Брытаніі таксама нядаўна прыдумалі дом для падарожжаў па вадзе. Экалагічна чысты плывучы дом ёсць не толькі жытлом на вадзе, але і шматфункцыянальным транспартным сродкам. Такі інавацыйны варыянт жылля дазволіць свайму ўладальніку жыць максімальна блізка да прыроды, падарожнічаць у любы час па рэках і азёрах сваёй радзімы і пры гэтым не адчуваць паходных нязручнасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула