У Гродне з'явіцца яшчэ тры масты
Гарадзенская аб’язная дарога прадугледжвае будаўніцтва трох мастоў — двух аўтадарожных і аднаго чыгуначнага.
Новыя развязкі павінныя вызваліць горад ад затораў. У прыватнасці, мост каля чыгуначнага вакзала будзе 238 метраў даўжынёй. Цікава, што аўтамабільная дарога пойдзе ніжэй, чым чыгунка. На будаўніцтва кальцавой з бюджэту выдзелена ў гэтым годзе 90 мільярдаў рублёў, для завяршэння работ спатрэбіцца яшчэ 70 мільярдаў у 2012 годзе. У лістападзе плануецца завяршыць будаўніцтва ўчастка дарогі ад вуліцы Суворава да
вул. В. Соламавай. Другое паўкола мяркуецца завяршыць да мая. У цэлым да вясны наступнага года плануецца «закальцаваць дарогу».