БЕЛ Ł РУС

Белстат: 8% пенсіянераў у Беларусі працуюць

29.09.2011 / 13:0

Беларусі адзначаецца рост узроўню занятасці насельніцтва сярод пажылых жыхароў,
паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Так, узровень занятасці насельніцтва гэтага ўзросту склаў 8,1 працэнта — на 1,4 працэнтнага пункта вышэй, чым па выніках перапісу насельніцтва 1999 года. Павялічылася і ўдзельная вага асоб гэтага ўзросту ў агульнай колькасці занятага насельніцтва: з 2,8 працэнта ў 1999 годзе да 3,2 працэнта ў 2009-м.

«Гэта звязана з агульнай тэндэнцыяй старэння насельніцтва рэспублікі, а таксама сведчыць аб наяўнасці, з аднаго боку, попыту на вопытных спецыялістаў высокай кваліфікацыі, з другога боку — вакансій нізкааплатнай руціннай працы, на якія моладзь ідзе неахвотна», — растлумачыла прадстаўнік Белстата.

На момант перапісу насельніцтва 2009 года 70 працэнтаў жыхароў Беларусі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя мелі вышэйшую, сярэднюю або базавую адукацыю, у тым ліку 14,5 працэнта (261 тыс. чалавек) — гэта пажылыя людзі з вышэйшай адукацыяй. Доля асоб, якія маюць пачатковую адукацыю — амаль 25 працэнтаў гэтай узроставай групы.

Сярод сельскіх жыхароў ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя ўдзельная вага людзей, якія маюць вышэйшую, сярэднюю і базавую адукацыю, складала 50,5 працэнта. Сярод гарадскіх жыхароў гэты паказчык дасягнуў 82 працэнты.

Штогод 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Такое рашэнне было прынята Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (рэзалюцыя 45/106 ад 14 снежня 1990 года).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула