БЕЛ Ł РУС

Мільярд — і ні цэнта меней

29.09.2011 / 13:47

Беларусь не плануе зніжаць цану продажу дзяржпакета акцый МТС

Аб гэтым паведаміў сёння на відэабрыфінгу ў Мінску першы намеснік дырэктара Фонду дзяржмаёмасці Дзяржкаммаёмасці Пётр Лук’янаў.

Эксперт адзначыў, што кошт дзярждолі (51 працэнт) у кампаніі МТС вызначаны кіраўніком дзяржавы і складае $1 млрд. «Прэзідэнт вызначыў цану, і гэта мінімальная цана», — дадаў ён. Пётр Лук’янаў таксама падкрэсліў, што ацэнка кошту дзяржпакета акцый МТС праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Конкурс па продажы гэтых акцый запланаваны на 1 снежня. Патэнцыяльныя інвестары праінфармаваны аб гэтым мерапрыемстве.

Як раней паведамлялася, Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі сумесна з РУП «Белтэлекам» правядзе 12 кастрычніка ў Мінску прэзентацыю МТС перад аўкцыёнам па продажы дзярждолі ў статутным фондзе кампаніі — аператара мабільнай сувязі. Мэта прэзентацыі — прадэманстраваць патэнцыяльным пакупнікам магчымасці і патэнцыял кампаніі МТС. Акрамя таго, арганізатары лічаць, што гэта сустрэча паслужыць добрай пляцоўкай для правядзення папярэдніх перагавораў па магчымай здзелцы.

***

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» прадастаўляе ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800 з 2002 года, а таксама ў стандарце UMTS — з 2010 года. Заснавальнікамі СТАА з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51 працэнт статутнага капіталу) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49 працэнтаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула