БЕЛ Ł РУС

Для фанатаў анімэ

29.09.2011 / 14:4

ЮУ

На выходных у Мінску — фестываль сучаснай японскай культуры «Хіган».

1 і 2 кастрычніка ў Мінску пройдзе шосты міжнародны фестываль сучаснай японскай культуры і анімэ Хіган.

Што можна будзе ўбачыць (а ў чым і паўдзельнічаць) за гэтыя два «японскія» дні:

Тэматычныя дэфіле і караоке, міні-сцэнкі, і касплэі (увасабленне дзеянняў канкрэтных персаналій на экране). І ўсё астатняе, што звязана з анімэ — звышпапулярнай аўтэнтычнай японскай мультыплікацыі.

Праходзіць фестываль будзе ў Палацы спорта, што на праспекце Пераможцаў 4. Цана квіткоў ад 55 000 рублёў да 75 000.

Пасля фестывалю адбудзецца афтэрпаці з выступленнямі гуртоў akenheyz (акенхейз) і Asura (Ашура). Кошт уваходу — 40 000 рублёў, месца правядзення — клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62, метро «Кунцаўшчына»).

Набыць квіткі можна ў краме моладзевай моды «Хочу», ГЦ «Coolman», 3 паверх, павільён 305, А, ст. м. Площа Якуба Коласа. А таксама ў аддзеле фантастыкі «У Гены», што на кніжным кірмашы «У поющих фонтанов», на вул. Кастрычніцкай 5.

Падрабязна з праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула