БЕЛ Ł РУС

«Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер’я» прызнаны найлепшай экскурсіяй 2011 года

29.09.2011 / 15:14

Па выніках IX Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Спазнай Беларусь» найлепшай экскурсіяй 2011 года прызнана экскурсія «Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер’я» турыстычнай арганізацыі «Цэнтр турыстычных паслуг» (Паставы).

Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

У намінацыі «За ўклад у развіццё беларускага турызму» пераможцам быў прызнаны Пружанскі раённы выканаўчы камітэт; у намінацыі «За развіццё ўязнога турызму» — турысцка-экскурсійнае ўнітарнае прадпрыемства «Беларустурыст»; у намінацыі «За асабісты ўклад у развіццё турызму» — шэф-рэдактар газеты «Туризм и отдых», дырэктар выдавецтва «Рыфтур» Сяргей Плыткевіч.

У намінацыі «Найлепшы сродак размяшчэння» перамагло ААТ «Гатэль «Турыст» Бабруйска, найлепшай авіякампаніяй у сферы турызму названа беларускае прадстаўніцтва Airbaltic Corporation A/S.

Пераможцам у намінацыі «За развіццё ўнутранага турызму» прызнана прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», у намінацыі «За творчы падыход у асвятленні турызму» — спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия» Віктар Корбут.

Лідарам у прасоўванні турыстычных паслуг прызнана замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства Solvex. У намінацыі «Я спазнаю Беларусь» перамагла Дар’я Праснякова, якая наведала найбольш турыстычных выдатных мясцін. Акрамя таго, спецыяльныя прызы Міністэрства культуры былі ўручаныя Асацыяцыі беларусаў у Эстоніі і турыстычнай кампаніі «Арэатур» (Лодзь, Польшча).

Сёлета конкурс сабраў больш за 100 удзельнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула