Іркуцкія Дажынкі пройдуць 8 кастрычніка
У мясцовай адміністрацыі ўзніклі тэхнічныя праблемы.
Іркуцкае таварыства беларускай культуры і Маладзёжны клуб «Крывічы» запрашаюць разам адзначыць старажытнае беларускае свята Дажынкі.
Першапачаткова святкаванне было запланаванае на 24 верасня, аднак у мясцовай адміністрацыі ўзніклі тэхнічныя праблемы.
У сувязі з гэтым мерапрыемства перанеслі на 8 кастрычніка.