БЕЛ Ł РУС

Ярмоленка: Галоўныя радкі Гілевіча — «І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі»

29.09.2011 / 22:35

Юрась Ускоў

+ аўдыё

Лідар «Сяброў», выканаўца суперхіта 80-х «Вы шуміце, бярозы», віншуе юбіляра.

30 верасня Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу спаўняецца 80 гадоў.

«Галоўная заслуга Гілевіча ў тым, што ён ёсць, ён піша, і мы можам спяваць ягоныя песні, — кажа саліст «Сяброў» Анатоль Ярмоленка, выканаўца суперхіта 1980-х «Вы шуміце, бярозы» на словы Ніла Сымонавіча. — Я зычу спадару Гілевічу здароўя, каб у яго атрымалася шмат новых твораў, якія ў нас будуць вывучаць, а мы з задавальненнем будзем спяваць песні на яго вершы».

Галоўнымі радкамі Гілевіча Анатоль Ярмоленка лічыць «І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі»
:

… Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

Сябры / Ніл Гілевіч. Шлях да Беларусі:

Музыка Мікалая Сацуры.

За векам век плыве-цячэ,
А мы ідзем, ідзем… I што ж?
О, як далёка нам яшчэ
Да Беларусі!

Ужо няўсцерп нам крыж пакут,
I мы крычым, крычым, але —
Не дакрычаліся пакуль
Да Беларусі.

А можа быць, яна — міраж,
I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж
Не далятае голас наш
Да Беларусі?

Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць
Да Беларусі.

Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула