БЕЛ Ł РУС

Сябры / Ніл Гілевіч. Шлях да Беларусі - аўдыё песні

29.09.2011 / 23:25

Nashaniva.com

За векам век плыве-цячэ, А мы ідзем, ідзем… I што ж?..

Музыка Мікалая Сацуры.

За векам век плыве-цячэ,
А мы ідзем, ідзем… I што ж?
О, як далёка нам яшчэ
Да Беларусі!

Ужо няўсцерп нам крыж пакут,
I мы крычым, крычым, але —
Не дакрычаліся пакуль
Да Беларусі.

А можа быць, яна — міраж,
I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж
Не далятае голас наш
Да Беларусі?

Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць
Да Беларусі.

Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула