БЕЛ Ł РУС

Сістэма набыцця валюты па пашпартах будзе ўведзена ў кастрычніку

30.09.2011 / 10:55

Рашэнне аб увядзенні ў Беларусі электроннай сістэмы ўліку куплі грамадзянамі замежных валют будзе прынята на працягу кастрычніка, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Як удакладнілі ў Нацбанку, па выніках аператыўнай нарады па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, праведзенай Лукашэнкам 30 жніўня 2011 года, «Нацыянальнаму банку было даручана да 1 лістапада гэтага года ўвесці ў краіне электронную сістэму ўліку куплі грамадзянамі замежных валют, якая прадугледжвае набыццё валюты пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу».

Цяпер праект адпаведнага ўказа распрацаваны, узгоднены з зацікаўленымі і ўнесены Нацыянальным банкам на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула