БЕЛ Ł РУС

Разнёй на разню

2.10.2011 / 18:47

У Нігерыі ўзброеныя людзі забілі каля 20 вяскоўцаў, адпомсціўшы такім чынам за аналагічны інцыдэнт.

Прынамсі 18 чалавек сталі ахвярамі масавай разні ў невялікай вёсцы, размешчанай на поўначы Нігерыі.

Паводле прадстаўніка паліцыі, напад на вёску Лінг’яда (штат Замфара) адбыўся ў нядзелю і стаў адказам на такі ж інцыдэнт, які адбыўся ў суседняй вёсцы ў жніўні.

Паводле сведчанняў відавочцаў, каля 150 зламыснікаў, узброеных аўтаматамі і вялікімі нажамі, увайшлі ў вёску і адкрылі агонь па мясцовых жыхарах, якія трапляліся ім на шляху.

Паведамляецца, што ў вёску накіроўваюцца ўрадавыя войскі, каб аднавіць парадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула