БЕЛ Ł РУС

Фура пратараніла легкавік з чатырма навучэнцамі каледжа

3.10.2011 / 10:15

Двое 17-гадовых пасажыраў «Опеля» загінулі на месцы.

На 200-м кіламетры аўтатрасы Мінск — Гомель фура пратараніла легкавы аўтамабіль з чатырма навучэнцамі каледжа, паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

Трагедыя адбылася 30 верасня пасля апоўдня. 46-гадовы грамадзянін Украіны, кіруючы грузавіком «Рэно 420» з паўпрычэпам, заехаў у легкавы аўтамабіль «Опель Кадэт», што прытармізіў ля паварота. У выніку ДТЗ, двое 17-гадовых пасажыраў «Опеля» загінулі на месцы. Яшчэ адзін 18-гадовы ліцэіст з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай дастаўлены ў бальніцу. 19-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля сур’ёзна не пацярпеў.

Усе хлопцы ў «Опелі» — навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа ў Чырвоным Беразе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула