БЕЛ Ł РУС

Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ўручылі за імунітэт

3.10.2011 / 12:58

У панядзелак у Стакгольме пачаўся Нобелеўскі тыдзень.

Па традыцыі, першымі былі абвешчаныя лаўрэаты ў фізіялогіі і медыцыне.

Нобелеўскі камітэт прысудзіў палову прэмію Брусу Бойтлеру і Жулю Хофману за іх адкрыццё ў галіне прыроджанага імунітэту, а другую палову — Ральфу Штайнману за адкрыццё ролі дэндрытных клетак у набытым імунітэце.

У аўторак будуць абвешчаныя ўладальнікі прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі.

У пятніцу стане вядома імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру,
а завершыцца нобелеўскі тыдзень у панядзелак, калі будзе апублікавана імя пераможца ў намінацыі «Эканоміка».

Дата ўручэння прэміі па літаратуры, па традыцыі, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула