БЕЛ Ł РУС

Прадукт — «чалавечыя яйцы»

4.10.2011 / 16:13

Юзік Дзенісюк, Абухова (Гродзенскі раён)

з пошты Рэдакцыі

Крэдыт ад Расіі, крэдыт Еўразэс, Крэдыт ад далёкіх кітайцаў… Усё праглынае калгасны «прагрэс», Прадукт — «чалавечыя яйцы»...

Крэдыт ад Расіі, крэдыт Еўразэс,
Крэдыт ад далёкіх кітайцаў…
Усё праглынае калгасны «прагрэс».
Прадукт — «чалавечыя яйцы».

Калі параўнаць наш рубель і даляр,
Які на ўзбраенні ў янкі,
Пачнем сумнявацца, што грошы — тавар.
«Зайцамі» ўжо грэбуюць банкі.

Адно суцяшае: між соцень краін
Наш рэйтынг вышэй, чым у Зімбабвэ.
Ёсць чарка і скварка, і бульбяны блін
Пад стымул гумовы па скабах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула