БЕЛ Ł РУС

Дырэктара дэпартамента па геалогіі знялі «за ўчынак, неспалучальны з знаходжаннем на дзяржслужбе»

4.10.2011 / 18:21

СМ

Што гэта за правіна — не паведамляецца.

Сёння Лукашэнка даў згоду на вызваленне Уладзіміра Карпука ад пасады дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Карпук быў зняты з пасады «за здзяйсненне ўчынка, неспалучальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Што гэта за правіна — не паведамляецца.

З такой самай фармулёўкай у 2008 годзе ад пасады старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі быў вызвалены Юры Азаронак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула