БЕЛ Ł РУС

Арганізатараў Народнага сходу выклікаюць у Генпракуратуру

6.10.2011 / 10:58

Напярэдадні яны правялі прэс-канферэнцыю, на якой заявілі, што народныя сходы ў больш чым 25 гарадах краіны пройдуць у любым выпадку.

Сустаршыні аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч выкліканыя сёння ў Генпракуратуру на 11.00.

Напярэдадні яны правялі прэс-канферэнцыю, на якой заявілі: народныя сходы, якія плануюцца 8 кастрычніка больш чым у 25 гарадах краіны, пройдуць у любым выпадку. «Мы заяўляем, што праца ўсіх ініцыятыўных груп цалкам адпавядае закону аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», — падкрэсліў Фядыніч.

Арганізатары таксама паведамілі, што на сход у Мінску запрошаны замежныя дыпламаты і прадстаўнікі ўлады, у тым ліку кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. «У запрашэннях мы падкрэсліваем, што правядзенне Народнага сходу — гэта крок да дыялогу грамадзян з уладамі», — падкрэсліў Фядыніч.

Нагадаем, у Мінску Народны сход плануецца правесці на плошчы Бангалор, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў афіцыйна дазволена. Арганізатары акцыі не сталі падаваць заяўку на правядзенне сходу, так як па законе абраны фармат мерапрыемства гэтага не патрабуе. На Народным сходзе плануецца абмеркаваць актуальныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы краіны, а таксама выбраць прадстаўнікоў, якія перададуць патрабаванні ўдзельнікаў сходу уладам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула