БЕЛ Ł РУС

Сёння Нацбанк зрабіў інтэрвенцыю яшчэ на $14 мільёнаў

7.10.2011 / 13:07

Nashaniva.com

Учора ўкід грошай на біржу быў крыху меншым.

Сёння на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт зноў быў большым за прапанову. З аб'ёмаў таргоў вынікае, што Нацбанк зрабіў інтэрвенцыю яшчэ на $14 мільёнаў. Нагадваем, учора ўкід склаў каля $13 мільёнаў па ўсіх валютах.

Сёння аб'ём гандлю далярамі склаў $31,1 мільёна, прапанова – $19 мільёнаў, попыт – $39,2 мільёна.

Аб'ём гандлю еўра склаў 5 мільёнаў еўра, прапанова – 3,7 мільёна еўра, попыт – 9,1 мільёна еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула