Свабода слова. У дзень Сходу быў заблакаваны доступ да сайтаў Народнага сходу, Хартыі, Белпартызана, Вконтакте
Сайт "Народнага сходу", які 8 кастрычніка яшчэ а 8.30 раніцы без праблемаў адчыняўся, каля 10-й гадзіны пачаў працаваць збойна. Такое і раней здаралася з незалежнымі сайтамі ў дні масавых акцый. Цяжкасці з доступам могуць тлумачыцца ддос-атакамі або блакаваннем рэсурсаў.
Таксама з Беларусі няма доступу або замаруджаны доступ да сайтаў "Хартыі'97" і "Белпартызана", а таксама Вконтакте.