БЕЛ Ł РУС

Тэлефаністка адмовілася перадаць тэлеграму са словамі «Пераможам вусатага гада»

9.10.2011 / 18:10

У выніку паляцела нейтральная тэлеграмма кшталту «Зміцер, трымайся. Хутка воля. Жыве Беларусь».

Знаёмы высылаў тэлеграму Змітру Дашкевічу і скарыстаўся для гэтага паслугамі тэлефоннай лініі 166. Тэкст, які ён надыктаваў, быў наступны: «Зміцер, трымайся. Веру, што хутка пераможам вусатага гада!»

Аднак аказалася, што пісаць пра «вусатага гада», нельга. Нельга таксама пісаць «пераможам».

— Я такі тэкст перадаць не магу. Я ведаю, каго вы маеце на увазе. У нас інструкцыі ёсць, каб не распаўсюджваць такія рэчы, — сказала тэлефаністка.

Тлумачэнні знаёмага, што ён мае на ўвазе тараканаў не дапамагло:). У выніку да Дашкевіча паляцела нейтральная тэлеграмма кшталту «Зміцер, трымайся. Хутка воля. Жыве Беларусь».

Яшчэ раз нагадаю адрас Змітра Дашкевіча: 211791, Віцебская вобласць, Глыбокое, вул. Савецкая, 205, калонія № 13, Змітру Вячаслававічу Дашкевічу.

Ад адваката вядома, што тэлеграмы да яго даходзяць. Таму калі вы яшчэ гэтага не зрабілі, то напішыце яму некалькі радкоў. Вашая тэлеграма — гэта адзіны чалавечы голас, які ён зможа пачуць у сваёй адзіночнай камеры ў самай суровай калоніі краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула