БЕЛ Ł РУС

Грамада супраць Мінюста

12.10.2011 / 18:51

СМ

Вярхоўны Суд узбудзіў справу па скарзе сацыял-дэмакратаў на Міністэрства юстыцыі.

Вярхоўны Суд распачаў справу па скарзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмене ў дзяржаўнай рэгістрацыі зменаў і дапаўненняў у статут партыі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які сацыял-дэмакраты атрымалі з Вярхоўнага Суда.

Нагадаем, Мінюст прызнаў нелігітымным ХІІІ з’езд партыі, на якім кіраўніком БСДП (Г) была абраная Ірына Вештард.

Папярэдняе паседжанне па справе пройдзе 17 кастрычніка, а 10.00 у будынку Вярхоўнага Суда (вул. Леніна, 28).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула