БЕЛ Ł РУС

Чэшскі суд адмовіўся выдаваць Алеся Міхалевіча ў Беларусь

13.10.2011 / 14:07

Пасяджэнне прайшло 13 кастрычніка ў гарадскім судзе Прагі. Прадстаўніка Беларусі на судзе не было: інтарэсы афіцыйнага Мінску прадстаўляла чэшская пракуратура.

Міхалевіч кажа, што суд найбольш цікавіўся матэрыяльнымі прэтэнзіямі беларускага боку. У дакументах, кажа палітуцякач, былі лічбы з вялікай колькасцю нулёў, і чэшскі суд не мог перавесці іх у зразумелую для сябе валюту.

Нагадаем, што ў «справе 19 снежня» экс-кандыдат праходзіў разам, напрыклад, з Наталляй Радзінай і Уладзімірам Кобецам, чые крымінальные справы закрылі за адсутнасцю складу злачынства. Справа ж Міхалевіча дайшла да разгляду на міжнародным узроўні. На яго думку, гэтым беларуская ўлада хацела паказаць, што ён сапраўды здзейсніў крымінальнае злачынства і што афіцыйны Мінск гатовы адстойваць гэтае меркаванне ва ўсіх міжнародных судах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула