БЕЛ Ł РУС

Віктар Івашкевіч аштрафаваны на 1,4 млн. рублёў

13.10.2011 / 22:20

Сустрашыня аргкамітэта Народнага сходу Віктар Івашкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь (1,4 млн. рублёў). Разгляд адміністрацыйнай справы палітыка прайшоў 13 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска.

«Рашэнне вынес суддзя Кірыл Полулех. Справа разглядалася сем з паловай гадзін», — паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Паводле яе слоў, спасылкі на закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах і гатоўнасць Івашкевіча прадэманстраваць подпісы грамадзян за скліканне сходу суддзя не ўзяў пад увагу.

Згодна з гэтым законам ініцыятарам правядзення сходу павінна быць група грамадзян, якім неабходна сабраць у сваю падтрымку подпісы не менш як 10% грамадзян, якія жывуць у гэтым горадзе, мікрараёне, на вуліцы, у двары ці доме. Пры гэтым арганізатары не абавязаны здаваць подпісы ў якія-небудзь кантралюючыя органы для іх рэгістрацыі ці праверкі.

Івашкевіч быў аштрафаваны на падставе арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрымства або пікетавання).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула