БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ёсць нелюдзі

14.10.2011 / 09:42

На сметніку знайшлі цельца нованароджанага.

У Брэсце на заводзе па перапрацоўцы смецця сярод бытавых адходаў быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка.

Як паведаміў следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Андрэй Ходар, цела дзіцяці на стужцы транспарцёра ў цэху сартавання смецця 12 кастрычніка прыкладна ў 9.00 убачыла работніца прадпрыемства.

У нованароджанага выяўлены прыкметы гвалтоўнай смерці.
Прычына гібелі дзіцяці ўстанаўліваецца.

«Не выключана, што нованароджанага маглі кінуць у кантэйнер для смецця ў адным з раёнаў Брэста. Пасля чаго смеццезборачнай машынай разам з іншым смеццем яго прывезлі на гэты завод», — адзначыў Ходар.

Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці дзіцяці.

Міліцыя заклікала грамадзян, якія маюць інфармацыю аб абставінах гібелі дзіцяці, а таксама звесткі пра яго бацькоў, патэлефанаваць па нумары ў Брэсце (8–0162) 40-96-34 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула