БЕЛ Ł РУС

Паркі Мінска з 17 кастрычніка закрываюць свой сезон

14.10.2011 / 09:49

паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда».

Атракцыёны ў парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Кастрычніка скончылі сваю працу ўжо 30 верасня. З 17 кастрычніка афіцыйна фінішуе сезон атракцыёнаў у галоўных парках сталіцы — Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага, Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.

«Але паркі горада рады бачыць адпачывальнікаў. Запрашаем усіх на восеньскія прагулкі. Таксама працягвае працаваць Цэнтр творчасці Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага», — распавялі суразмоўцы.

Рашэнне аб закрыцці атракцыёнаў традыцыйна прымаецца ў кастрычніку з папраўкай на ўмовы надвор’я. Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне ў дождж і пры нізкай тэмпературы забараняецца ў мэтах бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула