БЕЛ Ł РУС

Ордэнам Маці ўзнагароджаныя 314 жанчын

14.10.2011 / 09:58

Яны нарадзілі і дастойна выгадавалі пяцёра і больш дзяцей, паведаміла загадчык аддзела дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Ірына Ісаева.

Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Лукашэнкі ў 1995 г. У мінулым годзе ганаровай узнагароды ўдастоены 318 шматдзетных маці, у 2009 годзе — 316, у 2008 годзе — 428, у 2007 годзе — 483, у 2006 годзе — 534, у 2005 годзе — 289. Усяго ж ордэнам Маці ўзнагароджаны 6 тыс. 765 жанчын.

Ірына Ісаева адзначыла, што ў адпаведнасці з указам з 2006 года пры ўзнагароджанні ордэнам Маці выплачваецца сума ў памеры 5-разовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 жніўня складае Br442 тыс. 360). Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання ўзнагароджаных гэтым ордэнам.

У Беларусі з 7 па 14 кастрычніка праходзіць Тыдзень маці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула