БЕЛ Ł РУС

Апошнія чацвёрні нарадзіліся ў Ашмянах і Стоўбцах

14.10.2011 / 11:07

Паводле даных перапісу насельніцтва 80% беларусак 15 гадоў і больш з’яўляюцца маці. Пра гэтапаведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Нагадаем,14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці.

Так, на момант правядзення перапісу насельніцтва (14 кастрычніка 2009 года) 4 млн. 205 тыс. жанчын 15 гадоў і больш указалі нараджэнне 6 млн. 511,6 тыс. дзяцей, што ў разліку на 1.000 жанчын складае 1.549 дзяцей. Пры гэтым паказчыкі ліку народжаных дзяцей на 1.000 гарадскіх і сельскіх жанчын значна адрозніваюцца. Лік дзяцей, народжаных на 1.000 жанчын 15 гадоў і больш, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, у 1,5 разу больш, чым на 1.000 жанчын гэтага ж узросту, якія пражываюць у гарадскіх пасяленнях.

Доля жанчын 15 гадоў і больш, якія нарадзілі аднаго-двух дзяцей, вырасла з 60,3%, паводле даных перапісу насельніцтва 1999 года, да 65% паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, а нарадзіўшых трох і больш дзяцей скарацілася з 18,7% да 14,5% адпаведна.

Штогод пачынаючы з 2007 года больш за 100 тыс. жанчын становяцца маці, з іх больш за палову — упершыню. Так, у 2010 годзе нарадзілася 108 тыс. дзяцей, у тым ліку 56,5 тыс. дзяцей нарадзілася пры першых родах. Рост ліку паўторных нараджэнняў назіраецца з 2005 года. У 2010 годзе на долю другіх і трэціх нараджэнняў прыпадала 44,7% (у 2005 годзе — 38,5%).

У 2010 годзе ў Беларусі зафіксавана 1.027 выпадкаў нараджэнняў двайнятаў, 18 — трайнятаў і адзін — чацвярні (у Стоўбцах Мінскай вобласці). А рэкардсменам па колькасці двайнятаў і трайнятаў за апошнія дзесяць гадоў стаў 2009 год, у якім было зарэгістравана нараджэнне 1.103 двайнятаў і 22 трайнятаў, а таксама адной чацвярні ў Ашмянах Гродзенскай вобласці.

У 2010 годзе 80,4% дзяцей нарадзілася ў жанчын, якія ў зарэгістраваным шлюбе, і 19,6% у жанчын, якія не ў зарэгістраваным шлюбе, у той час як у 2005 годзе доля дзяцей, народжаных па-за шлюбам, складала 24,2%. Цяпер кожнае пятае дзіця ў краіне нараджаецца па-за зарэгістраваным шлюбам.

У Белстаце адзначылі, што для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні першага дзіцяці. Калі ў 2005 годзе сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці складаў 23,9 года, то ў 2010 годзе — 24,9 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула