БЕЛ Ł РУС

Нацбанк абяцае адзіны курс да канца кастрычніка: асноўную сесію зачыняць

14.10.2011 / 13:03

«Не выключана, што курс рубля стане ўмацоўвацца», — няўпэўнена кажуць у Нацбанку.

Нацыянальны банк Беларусі да канца кастрычніка плануе ажыццявіць уніфікацыю абменных курсаў на рынкавых прынцыпах і не выключае вяртання трэнду на ўмацаванне беларускага рубля,
паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намеснік старшыні праўлення НББ Тарас Надольны.

«Як і абяцалі, у канцы кастрычніка мы пяройдзем да адзінай гандлёвай сесіі. У якасці кароткатэрміновай тактычнай задачы, мы ставім перад сабой мэту: не пазней за 1 лістапада перайсці да адзінай гандлёвай сесіі і адзінага абменнаму курсу», — сказаў Т. Надольны.

Паводле яго слоў, «будзе зачынена гэтак званая асноўная сесія на біржы, а тое, што цяпер называецца дадатковай сесіяй, стане адзінай гандлёвай сесіяй».

«Пасля пераходу на адзіны курс мы чакаем, што курс паверне ў адваротны бок», — сказаў Т. Надольны.

Акрамя таго, ён нагадаў, што ў бліжэйшыя дні пачынаецца падатковы тыдзень, экспарцёрам спатрэбіцца рублёвая ліквіднасць і прапанова валюты вырасце, што прадугледжвае ўмацаванне курсу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула