БЕЛ Ł РУС

Беларускі дыпламат і яго 6-гадовы сын разбіліся пад Смаргонню

15.10.2011 / 13:32

Першы сакратар пасольства Беларусі ў Літве і яго шасцігадовы сын трапілі ў рэанімацыю.

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім сур’ёзна пацярпелі беларускі дыпламат і яго малалетні сын, адбылося ў Смаргонскім раёне.

Як паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, 14 кастрычніка ў 17.50 кіроўца «МАЗа» выехаў з адной з мясцовых пабочных дарог на аўтастраду Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы.

Пры гэтым ён не саступіў дарогу аўтамабілю Mitsubishi Space Runner, які ехаў у напрамку сталіцы па галоўнай дарозе. За рулём Mitsubishi быў першы сакратар пасольства Беларусі ў Літве.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель мінівэна і яго шасцігадовы сын атрымалі шматлікія траўмы і былі шпіталізаваныя ў бальніцу. Цяпер па факце ДТЗ праводзіцца разбор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула