БЕЛ Ł РУС

Касмічныя чэргі на мяжы з Літвой

15.10.2011 / 15:49

Збой у аўтаматызаванай сістэме. Афармленне ідзе ў ручным рэжыме.

У сувязі са збоем у аўтаматызаваных сістэмах у літоўскіх пунктах пропуску на мяжы Беларусі і Літвы з раніцы 15 кастрычніка ўтварыліся вялікія чэргі. Афармленне ў пунктах пропуску на літоўскім баку арганізаванае ў ручным рэжыме.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка,

найбольш складаная сітуацыя — у «Каменным Логу» і «Катлоўцы». Тут знаходзіцца па некалькі соцень машын,
чаканне перасячэння мяжы складае ад чатырох да васьмі гадзін. Некалькі лепш сітуацыя ў «Прывалцы» і «Беняконях».

У наяўнай сітуацыі Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэкамендуе або наогул устрымацца 15 кастрычніка ад перасячэння беларуска-літоўскай мяжы, або аб’язджаць праблемныя пункты пропуску. Пры гэтым нават у «Беняконях» і «Прывалцы» трэба быць гатовымі да даволі доўгага чакання перасячэння мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула