БЕЛ Ł РУС

Жанчына, якая насмерць збіла дзяўчынку ў Бранску, спрабавала забіць сябе + відэа аварыі

15.10.2011 / 18:04

Сяргей Гезгала

Сотні чалавек правялі вулічную акцыю з патрабаваннем пакараць вінаватую.

Жыхарка Бранска Ірына Дабржанская спрабавала пакончыць з сабой. Пасля здарэння ў Ірыны Дабржанскай пачалася серыя істэрык, якая не спыняецца да гэтага часу. Сваёй віны жанчына не адмаўляе.

На 20-гадовую Дабржанскую завялі крымінальную справу. Ёй пагражае да сямі гадоў турмы.

У Бранску сотні чалавек правялі вулічную акцыю з патрабаваннем пакараць вінаватую. Каб не адбыўся суд Лінча, спецназ вымушаны быў ачапіць дом Дабржанскіх.
Трагічнае ДТЗ адбылося ў Бранску 7 кастрычніка. «Фальксваген-Пасат» Дабржанскай на пешаходным пераходзе збіў Ганну Сівакову і яе трохгадовую дачку Соню.
Дабржанская ляцела са значным перавышэннем хуткасці, дый гаварыла з сяброўкай, а таму проста не заўважыла пешаходаў.
Адразу пасля аварыі жанчына выскачыла з аўтамабіля і кінулася на дапамогу пацярпелым; там жа, на месцы здарэння, з ёй здарылася першая істэрыка.

Маленькая Соня памерла, а як мама была цяжка паранена.

Дабржанская мае правы толькі год, і за гэты перыяд ДАІ чатыры разы штрафавала яе за парушэнне правілаў. Цяпер яна знаходзіцца ў сябе дома пад падпіскай пра нявыезд.

На аўтамабілі, на якім ехала Дабржанская, былі беларускія нумары, таму спачатку распаўсюдзілі інфармацыю, што аварыю ўчыніла беларуска. Аднак пасля высветлілася, што нумары скралі з аўтамабіля «Інфініці» ў Мінску.

Спецназ спасает Ирину Добржанскую, виновную в ДТП в Брянске, от самосуда

Смотреть на Lifenews.ru

Спецназ спасает Ирину Добржанскую, виновную в ДТП в Брянске, от самосуда

Смотреть на Lifenews.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула