БЕЛ Ł РУС

У Рыме беспарадкі: паляць машыны, б'юць вітрыны

15.10.2011 / 18:28

АГ

Каля 100 тысяч дэманстрантаў, натхнёных пратэстамі ў ЗША, выйшлі на вуліцы Вечнага горада.

Маштабная акцыя пратэсту вылілася ў беспарадкі. Як паведамляе Assоcited Press, невялікая група агрэсіўна настроеных дэманстрантаў аддзялілася ад асноўнай масы, пачала разбіваць вітрыны крам, падпальваць аўтамабілі і нападаць на службовыя машыны рэпарцёраў Sky Italia.

«Людзі ў Еўропе: уздымайцеся!» — абвяшчаюць лозунгі.

Некаторыя мірна настроеныя дэманстранты паспрабавалі уціхамірыць агрэсіўных пратэстоўцаў, сталі кідаць у іх бутэлькі. Частка ўдзельнікаў акцыі пасля пачатку беспарадкаў разбеглася па дамах.

Акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў запланаваныя на суботу ў многіх краінах, у тым ліку Канадзе, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстраліі.

Эканоміка Італіі цяпер знаходзіцца не ў самым лепшым становішчы. Міжнародныя агенцтвы працягваюць зніжаць рэйтынгі краіны.

Нягледзячы на крызіс, напярэдадні ўрад Сільвіа Берлусконі атрымаў вотум даверу ад парламента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула