БЕЛ Ł РУС

Напярэдадні матчу з БАТЭ «Мілан» разграміў «Палерма» 3:0

16.10.2011 / 09:47

nn.by

«Барселона» выйграла з такім жа лікам у «Расінга».

«Мілан» гуляў на родным «Сан-Сіра»; галы на рахунку Начэрына (40), 2:0 — Рабіньа (55), 3:0 — Касана (64).

У «чырвона-чорных» быў найгоршы старт у чэмпіянаце за некалькі дзесягоддзяў, зараз у «Мілана» на рахунку 2 перамогі, 2 нічыі і 2 паразы і 11-е месца.

Нагадаем, матч «Мілан» — БАТЭ пройдзе 19 кастрычніка на «Сан-Сіра». 1 лістапада каманды згуляюць у Мінску.

Іншы супернік БАТЭ па групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, каталонская «Барселона» выйграла ў «Расінга» з Сантандэра 3:0 (Месі — 2, Хаві).

Месі, вызначыўшыся дублем, абагнаў форварда «Барсы» Ладзіслава Кубалу па колькасці галоў за блаўграну. Цяпер у Месі 196 галоў, а рэкардсменам на колькасці галоў за каталонскі клуб з’яўляецца Сезар Радрыгес, які забіў 235 галоў з 1942 па 1955 год.

Зрэшты Ліянелю толькі 24 гады і пераходзіць у «Анжы» ён не збіраецца.

У матчы чэмпіянату Чэхіі пльзенская «Вікторыя» выйграла ў гасцях у «Славацка» 3:1
і выйшла на 3-е месца ў чэмпіянаце. «Вікторыя» таксама няўдала стартавала.

БАТЭ, нагадаем, перамог у гасцях «Мінск» 2:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула