БЕЛ Ł РУС

Восьмы пакутнік: жыхар Тыбета спаліў сябе, патрабуючы незалежнасці

16.10.2011 / 10:24

АГ

19-гадовы былы манах з манастыра Кірці ў правінцыі Сычуань заклікаў да незалежнасці Тыбета і вяртання духоўнага лідара Далай-ламы.

Супрацоўнікі паліцыі паспелі патушыць былога манаха, пасля чаго пабілі яго. Яго месцазнаходжанне зараз невядома. Аб гэтым распавялі сведкі і прадстаўнікі манастыра Кірці

Чыноўнік у прэфектуры Аба ў правінцыі Сычуань распавёў агенцтву Reuters, што «нічога не ведае аб інцыдэнце», паліцыя ў прэфектуры не адказала на тэлефанаванніі.

Восем жыхароў Тыбета з сакавіка здзейснілі акт самаспалення, пратэстуючы супраць рэлігійнага кантролю з боку кітайскага ўрада, які лічыць Далай-ламу сепаратыстам.

Кітай кантралюе Тыбет з 1950 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула